Рада Моладзі БНФ заклікае спыніць ціск на беларускую моладзь
25 сакавіка з'яўляецца датай адраджэння беларускай Незалежнасці і гэтая дата павінна з'яўляцца адной з галоўнай датай у гісторыі для любой беларускай улады.

Мы вітаем пазітыўныя змены ў стаўленні да БНР з боку цяперашніх ўладаў, але як быў зроблены крок наперад, так быў зроблены і крок на сто гадоў назад.

У сувязі з узмацненнем ціску на студэнтаў і моладзь (напрыклад, распіскі ў БДУМК, прымушэнні з'язджаць дамоў студэнтаў БНТУ па прычыне святкавання Дня Волі 25 сакавіка( "просяць" падпісаць заяву на выходныя 24-26 сакавіка), пагрозы адлічэння са школы( актывістаў нашай арганізацыі), а таксама распачатымі затрыманнямі беларускіх палітыкаў, Моладзь БНФ рашуча пратэстуе супраць дадзеных мер і заклікае спыніць ціск на беларускую моладзь – гаворыцца ў заяве Рады Моладзі БНФ

Калі пагрозы працягнуцца ці пачнуцца адлічэння, то мы вымушаны будзем звяртацца да міжнародных партэраў і структураў,каб агучыць дадзеныя выпадкі і заклікаць прыняць адпаведныя меры – падкрэсліваецца ў заяве Рады Моладзі БНФ

Ад імя кіраўніцтва Моладзі БНФ мы звяртаемся да ўсіх студэнтаў і школьнікаў: ведайце, вам не трэба баяцца, толькі калі вы будзеце бясстрашнымі, мы здолеем перамагчы гэтую сістэму. У любым выпадку, вы можаце пісаць нам, і мы разам з ПЦ "Вясна" паспрабуем вам дапамагчы, бо толькі агучванне дадзеных фактаў дапаможа спыніць дадзены ціск. Звярнуцца да нас можна па электронай пошце( [email protected]), ананімнасць гарантуем.


Рада Моладзі БНФ
Мінск, 21.03.2018



Made on
Tilda