Моладзевы Маёнтак
Мы, Моладзь БНФ, маем адну прыгожую мару. Што за яна? Давайце распавядзем! Прасціраецца яна недзе ў сельскай мясцовасці Беларусі. Гэта месца, дзе сябры, аднадумцы з усёй краіны і не толькі будуць з'язджацца туды, каб разам правесці час з асалодай і карысцю. Гэта месца, дзе мы зможам праводзіць свае мазгавых штурмы, планаваць і навучацца. Месца, якое стане нашым Моладзевым Маёнткам!
Так, мы хочам свой міні маёнтак недзе па за межамі вялікіх гарадоў. Насамрэч, цана нашай мары не надта высокая, але ж для нас, моладзі, яна даволі далёкая – некалькі тысяч даляраў.
Але калі мы чагосці хочам, то робім усё, каб гэтага дамагчыся! У нашым маёнтку мы бы ладзілі імпрэзы, навучальныя курсы ці проста нейкія забаўляльныя івэнты! Але гэта ўсё планы, а зараз нам патрэбна выканаць галоўны пункт – здабыць сабе ў маёмасць нейкую хату, каб мы больш не баяліся высяленняў, арэнды і іншых тыповых праблем!
У сувязі з гэтым усім, мы запускаем кампанію па збору сродкаў на стварэнне Моладзевага Маёнтку. Сума не надта вялікая, але і яе трэба сабраць! Таму заклікаем усіх, хто хацеў бы падтрымаць нас, Моладзь БНФ, дапамагчы хаця б парай рублёў! Мы будзем рады на любую дапамогу. На нашых будучых імпрэзах будзе стаяць адмысловая скарбонка, у якую вы заўсёды зможаце дапамагчы нам рублём! А таксама можаце ахвяраваць проста націснуўшы некалькі кнопак у форме, што знаходзіцца ніжэй.Давайце створым Моладзевы Маёнтак разам!
Проста напішыце сваю пошту, калі гатовы ахвяраваць на #МоладзевыМаёнтак (нават адзін рубль будзе значным унёскам) і мы звяжымся з Вамі!
Made on
Tilda