Моладзь БНФ ладзіць турнір па дваравым футболе прысвечаны #БНР100
"Мы думаем, ні для каго не сакрэт, што і ў дварах ёсць вялікая колькасць таленавітых маладых людзей, здольных дасягнуць рэальных поспехаў у спорце, але па розных прычынах не ўсе з іх маюць магчымасць займацца гэтым прафесійна. І таму гэты турнір накіраваны на тое, каб падтрымаць дваравую культуру, а таксама прадаставіць маладым талентам магчымасць самарэалізавацца і праявіць свае здольнасці", - паведамляюць арганізатары турніра.

Футбольны турнір адбудзецца ў Менску, дакладнае месца і час арганізатары паведамяць пасля заканчэння падачы заявак. Прыняць удзел у спаборніцтве можа любы жадаючы ва ўзросце да 28 год. Для ўдзелу ў турніры неабходна сабраць каманду колькасцю да 10 чалавек і прадаставіць арганізатарам заяўку да 25 красавіка. Пераможцы і ўдзельнікі турніру будуць узнагароджаны памятнымі прызамі, якія будуць прадастаўлены крамай Symbal.by. Палажэнне аб парадку правядзення турніра, а таксама ўсю неабходную інфармацыю можна знайсці ў суполцы Моладзі БНФ у Кантакце.

Made on
Tilda