Моладзь БНФ і Малады Фронт збіралі подпісы за Нацыянальны ўнівэрсітэт

21 лютага ў Мінску лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч і кіраўнічка Моладзі БНФ, выключаная з БДУ, Ганна Смілевіч разам з актывістамі абедзьвух арганізацыяў збіралі ў цэнтры Мінску подпісы пад петыцыяй за беларусізацыю адукацыі і стварэнне першага беларускамоўнага Нацыянальнага ўніверсітэта.

Подпісы мяркуецца перадаць ва ўрад і Міністэрства адукацыі – паведамляе газэта "Наша Ніва".

Made on
Tilda