Моладзь БНФ запрасіла актывістаў БРСМ далучыцца да святкавання 100-годдзя беларускай Незалежнасці


Актывісты Моладзі БНФ напісалі ў БРСМ зварот, дзе яны прапануюць прадстаўнікам арганізацыі адмовіцца ад сваіх палітычных стэрэатыпаў і далучыцца да агульнанацыянальнага святкавання 100-годдзя БНР каля Опернага тэатра 25 сакавіка.

Як упэўнены актывісты Моладзі БНФ, Дзень Волі - гэта свята, якое павінна выключна яднаць беларускі народ, незалежна ад палітычных поглядаў, бо гэта, у першую чаргу, свята аднаўлення беларускай Незалежнасці, свята ўшанавання людзей, якія калісьці здолелі дасягнуць гэтага дзеля нашай будучыні ў самастойнай краіне. Праігнараваць гэтае свята з-за сваіх палітычных забабонаў было б адлюстраваннем крайняй непавагі і няўдзячнасці з боку актывістаў БРСМ.

Ліст з запрашэннем быў перададзены ў БРСМ 7 сакавіка. І цяпер застаецца толькі чакаць адказу: згадзяцца актывісты адмовіцца ад сваёй прадузятасці і пайсці насустрач Моладзі БНФ і ўсяму беларускаму народу і адзначыць свята яго еднасці, свабоды і незалежнасці разам з усімі, ці яны абяруць цалкам праігнараваць гэты святочны дзень, чым пакажуць усяму беларускаму народу сваё рэальнае наплявальніцкае стаўленне да беларускай незалежнасці і людзей, якія дасягалі яе дзеля нас.
Made on
Tilda