"Моладзь БНФ" распачынае кампанію за стварэнне скейт - парка ў горадзе Барысаў
З'явiлася петыцыя ў падтрымку стварэння скейт - парка ў горадзе Барысаў
"Моладзь БНФ" распачынае кампанію за стварэнне скейт - парка ў горадзе Барысаў.

"У нашым горадзе няма добрай і паўнавартаснай пляцоўкі для скейтэраў, менавіта таму мы і жадаем дамагчыся таго, каб такая пляцоўка з'явілася, — адзначаюць арганізатары кампаніі. — Мы самі з'яўляемся скейтэрамі, і таму гэтая праблема актуальная і для нас саміх, але мы ведаем, што маладых людзей скейтэраў у нашым горадзе вельмі шмат, і гэта будзе актуальна і для іх".

Менавіта таму актывісты барысаўскай арганізацыі Моладзі БНФ пачалі збор подпісаў пад петыцыяй за стварэнне скейт-парка ў Барысаве. Пад петыцыяй збіраюць подпісы як анлайн, так і афлайн, на вуліцах горада. Актывісты плануюць сабраць 1000 подпісаў на вуліцах і столькі ж анлайн.

"Зробім мы гэта толькі тады, калі ў нас будзе вялікая падтрымка жыхароў нашага горада, і для гэтага мы стварылі петыцыю, каб кожны жадаючы мог паставіць свой подпіс у падтрымку гэтай ідэі. На працягу некалькіх месяцаў мы будзем збіраць подпісы на вуліцах нашага горада, пасля чаго пачнем праводзіць перамовы з дзеючымі ўладамі, каб станоўча вырашыць гэтае пытанне. Калі не атрымаецца, то ў нас ёсць яшчэ шэраг ідэй, як дамагчыся рэалізацыі дадзенай мэты", – кажуць арганізатары кампаніі.

Актывісты ўпэўнены, што пытанне можна вырашыць станоўча, і ў Барысаве з'явіцца месца для скейтэраў, бо зараз яны вымушаны ці проста катацца па горадзе і перашкаджаць іншым, ці ездзіць у Мінск, што не заўсёды з'яўляецца зручным. А такі парк дазволіў бы не толькі эканоміць час на паездкі ў Мінск, але і дазволіў бы развіваць скейт-культуру ў Барысаве.

Падпісацца анлайн можна на сайце petitions.by.

Можна і дапамагчы са зборам подпісаў афлайн. Для таго, каб атрымаць падпісныя аркушы, напішыце нам з паметкай "скейт-парк" на пошту [email protected]

Made on
Tilda