Якія змены чакаюць "Моладзь БНФ" пасля З'езду арганізацыі?
17 снежня 2017 года адбудзецца VII З'езд Моладзі БНФ, які абярэ новае кіраўніцтва, новы склад Рады, а таксама прыме праграму развіцця арганізацыі на бліжэйшую будучыню. Разам з тым, чакаюцца змены ў Статуце нашай арганізацыі - галоўным дакуманце, які вызначае ўсе моманты дзейнасці і абавязкі з паўнамоцтвамі кіруючых пасад і ворганаў.

Аргкамітэт па правядзенню VII З'езда ўжо месяц працуе над зменамі статута. Уносіць свае праўкі можа кожны сябр арганізацыі, якія ён павінен даслаць у аргамітэт. Дарэчы, зрабіць гэта можна да 01.12.2017 года даслаўшы свае праўкі і прапановы па змене на пошту: [email protected].

Якія ж змены чакаюць арганізацыю і што на сённяшні дзень ужо падрыхтавана? Пра асноўныя прапановы, якія паступаюць мы запыталіся ў сяброў аргкамітэта па правядзенню З'езда.

1) Прапануецца пашырыць узрост знаходжання ў арганізацыя да 35 год(зараз да 30 год).

2) Кіраўнік абіраецца на адзін год не больш, чым 5 разоў за жыццё. (зараз на тры гады, не больш чым два разы. Практыка паказвае, што гэта зашмат для моладзевай арганізацыі і не спрыяе развіццю)

3) Прапануецца пашырыць паўнамоцтвы Рады Моладзі БНФ (падпісанне міжнарожных дамоў, публічныя заявы, дамовы аб супрацы, прызначэнне кіраўнікоў служб і намеснікаў са згоды Рады Моладзі БНФ. Гэта не азначае, што кіраўнікі арганізацыі павіны ўзгадняць кожны крок з Радай, але разам з тым Рада Моладзі БНФ мае права адмяніць гэтыя рашэнні) і абавязаць старшыню, намеснікаў, кіраўнікоў служб і рэгіянальных кіраўнікоў справаздачыцца перад Радай Моладзі БНФ не радзей чым 1 раз на тры месяцы. Але пры гэтым кіраўніку арганізацыі даецца права самому фарміраваць сваю каманду(не пазней чым праз 14 дзен пасля З'езду) і прызначаць намеснікаў кіраўніка, кіраўнікоў рэгіянальных служб.

4) Калі Рада Моладзі БНФ прызнае пасля справаздачы намеснікаў арганізацыі, кіраўнікоў служб і кіраўнікоў рэгіянальных структур, то Рада Моладзі БНФ мае права здымаць з пасады дадзеных асоб. Пасля гэтага кіраўніку арганізацыі даецца тыдзень, каб прызначыць новых, калі гэта не зроблена, то Рада Моладзі БНФ атрымоўвае права прызначыць гэтых асобаў.

5) Упершыню прапануецца магчымасць вынясення імпічмента кіраўніку арганізацыі. Працэс імпічмента могуць распачаць: Рада Моладзі БНФ(калі за гэта прагаласавала не менш, чым 2/3 сябраў Рады ці любы сябра арганізацыі, які збярэ і перадасць у Раду Моладзі БНФ не менш, чым 2/3 подпісаў ад сябраў арганізацыі, якія стаяць на ўліку. Пасля таго, як была распачата працэдура, Рада Моладзі БНФ абавязана стварыць спецыяльную камісію, якая пачне разглядаць гэтае пытанне. Калі пасля гэтага Рада галасуе за пачатак галасавання, то адбываецца галасаванне ў якім ўдзельнічаюць усе сябры арганізацыі. Для станоўчага рашэння неабходна , каб за гэта прагаласвала не менш, чым 2/3 ад прыняўшых удзел у галасаванні. Калі рашэнне станоўнчае, то кіраўнік арганізацыі адпраўляецца ў адстаўку(пры гэтым ён застаецца сябрам арганізацыі), а ўсе правы і абавязкі кіраўніка пераходзяць Радзе Моладзі БНФ да наступнага З'езда.

Дадатак: таксама прапісваюцца канкрэтныя пункты з-за якіх можа быць вынесены імпічмент.

6) Таксама упершыню прапануецца магчымасць для роспуска Рады Моладзі БНФ. Кіраўнік мае права сваім рашэннем распусціць Раду Моладзі БНФ. Для таго, каб рашэнне набыло моц, пад ім павіны падпісацца ўсе кіраўнікі рэгіянальных суполак, якія стаяць на ўліку ў арганізацыі. Калі Рада распускаецца, то ўсе правы і абавязкі пераходзяць да Савета Мудрых (які склікаецца пасля роспуску Рады Моладзі БНФ, у які ўваходзяць усе кіраўнікі рэгіянальных структур і служб Моладзі БНФ) да наступнага З'езда Моладзі БНФ

Дадатак: таксама прапісваюцца канкрэтныя пункты з-за якіх можа быць распушчана Рада Моладзі БНФ

7) Кіраўнік арганізацыі, намеснікі кіраўніка і кіраўнікі служб не маюць права ўваходзіць у Раду Моладзі БНФ. Калі запушчага працэдура імпічмента, то кіраўнік не можа пачаць працэдуру роспуска Рады Моладзі БНФ і наадварот.

8) Замест Сакрэтарыята прапануецца стварэнне спецыяльных служб, якія б маглі выконваць і ажыцяўляць рашэнне кіраўніцтва і ўсіх вышэйстаячых ворганаў. Прапануюцца наступныя службы:

- Рэгіянальная служба
- Міжнародная служба
- Медыя-служба
- Служба праэктнага менаджманту
- Івэнт-служба
- Служба франдрайзінгу
- Рэкрутынгавая служба
- Ідэалагічная служба
- Палітычная служба(служба рэформ)

Службы падпарадкоўваюцца кіраўніку арганізацыі і справаздачацца перад Радай Моладзі БНФ.

9) Прапануецца ўвядзенне Кодэкса годнасці як дадатак да Статута, які б рэгуляваў адносіны ў арганізацыі. Сярод пунктаў гэтага кодэкса: сябра Моладзі БНФ не можа быць актыўным сябрам іншых грамадска-палітычных арганізацый, лабіраваць інтарэсы іншых арганізацый у Моладзі БНФ . Таксама прапісаны адносіны паміж сябрамі арганізацыі і што бывае ў выпадку парушэння Кодэкса. З дэталёвым кодэксам дэлегаты змогуць азнаёміцца на З'ездзе Моладзі БНФ.

10) Таксама паступіла прапанова вельмі дакладна прапісаць правы і абавязкі кіраўніка арганізацыі, намеснікаў, кіраўнікоў рэгіянальных структур, кіраўнікоў служб і Рады Моладзі БНФ.

"У асноўным прапановы звязаны з працай кіраўніцтва і выбарных ворганаў, а таксама на прадухіленне перавышэнне паўнамоцтваў той ці іншай асобай ці ворганам. Таксама ёсць шмат іншых дробных прапаноў, якія зараз прапрацоўваюцца і прапісваюцца, пасля чаго будуць прадстаўлены на З'ездзе Моладзі БНФ. Ці пройдуць дадзеныя прапановы, залежыць ад дэлегатаў З'езда. Для нас самае галоўнае, каб З'езд прайшоў у дабразычлівай атмасферы, і пасля яго арганізацыя пачала працаваць з новымі сіламі і імпэтам" – адзначаюць сябры аргкамітэта па правядзенню VII З'езда Моладзі БНФ.

Made on
Tilda