Заява кандыдата на пасаду кіраўніка "Моладзі БНФ" Мікіты Краснакуцкага
Прывітанне ўсім. Я Мікіта Краснакуцкі і гэта мой адказ на ўчорашнюю, зусім нечаканую для мяне заяву маіх супернікаў.

Але з пачатку, хачу шчыра падзякваць усім актывістам і арганізацыям за словы падтрымкі, гэта было вельмі прыемна і патрэбна ўчора!

Усе актывісты ведаюць, што зараз я адпрацоўваю на дзяржаўным прадпрыемстве, дзе адзін з трох тыдняў я працую ў другую змену і, на вялікі жаль, фізічна не маю магчымасці прысутнічаць на усіх сходах. Спадзяюся, актывісты моладзі з паразуменнем ставяцца да маёй сітуацыі і гэта не замінае нашай супольнай працы. Заяву пра маё ігнараванне сходаў лічу неабгрунтаванай хлуснёй!

А цяпер пра маю працу ў арганізацыі за час, маёй працы намеснікам старшыні менскай арганізацыі.
З красавіка гэтага году я:

Прыймаў актыўны ўдзел у зборы подпісаў за зварот аб ільготах студэнтам, што могуць пацвердзіць шмат актывістаў, ды наша суполка.

https://vk.com/wall-101470291_6281

Прымаў удзел у зборы подпісаў за надання адной з вуліц Менска імя Ларысы Геніюшь, што таксама могуць пацвердзіць актывісты арганізацыі ды наша суполка.

https://vk.com/wall-101470291_6158

Быў ініцыятарам, разпрацоўшчыкам і арганізатарам, супольна з крамай Symbal.by, фота-конкурсу «інтэрнет-пікет» у салідарнасць з гомельскімі актывістамі, што можа пацвердзіць кіраўнік арганізацыі – Юрый Лукашевіч ды ўсім вядомая крама Symbal.by.

https://vk.com/wall-101470291_6200 https://vk.com/wall-71435415_17641

Быў ініцыятарам, арганізатарам і стваральнікам заяўкі для шэсця і мітынг на 25 жніўня з нагоды сапраўднага дня незалежнасці да дня народзінаў Моладзі БНФ, што могуць падцвердзіць усе кандыдаты, кіраўнік арганізацыі ды кіраўніцтва Партыі.

https://vk.com/wall-101470291_6432

Прыймаў удзел, разам з Мікалаем Логвінавым, у пікеце салідарнасці з палітвязнямі, што могуць пацвердзіць усе, бо ёсць доказы ў смі)

https://vk.com/wall-101470291_6236

Удзельнічаў у мерапрыемствах арганізацыі, быў на ўсіх занятках «Школа палітычнага лідара», спрабаваў перамагчы на Турніры па Шахматам, закідваў пытаннямі на «Сустрэча з Аленай Анісім», і нават удзельнічаў у спеўных сходах ды іншых мерапрыемствах. І ўсё гэта таксама могуць падцвердзіць, практычна ўсе)

https://vk.com/wall-101470291_6459

Як можна казаць аб тым, што я не прымаю рэальнага ўдзелу ў дзейнасці арганізацыі? Навошта хлусіць?

Пра шматгадовую працу на карысць арганізацыі я нават не ўзгадваю!

Я шчыра ня ведаю пра якое мерапрыемства ішла гаворка ў іх заяве, бо ніводнае мерапрымтсва Моладзі і Дзеі, (а яны менавіта пра яе, завуалявана казалі) не перакрэслівалася па часе, з заснавання Дзеі, таму і гэта абвінавачванне лічу неабгрунтаваным.

І як увогуле можна абвінавачваць мяне ў тым, што я наладжваю сувязі з іншымі арганізацыямі? Мы робім адну справу, ў нас агульная мэта і наша сіла ў салідарнасці! Толькі разам мы зможам змяніць гэтую краіну да лепшага!

Мне вельмі сумна, што аддаўшы два гады жыцця нашай арганізацыі, мне прыходзіцца сутыкацца з такім брудам і непавагай ад кандыдата, які не прабыў і года ў арганізацыі. Кандыдата, які не выканаў ніводнай перадвыбарчай прапановы на сваёй пасадзе і які спрабуе ўцягнуць у гэтую брудную гульню астатніх кандыдатаў.

Шаноўныя актывісты! Калі вы жадаеце будаваць арганізацыю на дэмакратычных каштоўнасцях, калі не жадаеце бачыць Паўночную Карэю, а жадаеце дасягаць нашых супольных мэтаў - прашу падтрымаць мяне на пасаду кіраўніка Моладзі БНФ!

Жыве Беларусь!
Made on
Tilda