Моладзь БНФ аб'яўляе прыём заявак на удзел у літаратурнай прэміі "Коласаўскія чытанні"
Да 135-годзя нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа Моладзь БНФ вырашыла аднавіць сваю літаратурную прэмію для маладых паэтаў "Коласаўскія чытанні". Першую прэмію актывісты ўручылі ў 2015 годзе на імпрэзе, якая сабрала некалькі дзясяткаў маладых паэтаў.

Прэмія ладзіцца для падтрымкі і прапаганды творчасці маладых беларусаў, якія пішуць вершы па-беларуску на аматарскім узроўні. Для таго, каб прыняць удзел у "Коласаўскіх чытаннях" неабходна да 12 лістапада 2017(уключна) даслаць свой верш(да 3 вершаў ад 1 удзельніка) на нашу пошту: [email protected] з пазнакай "Коласаўскія чытанні". Верш павінен быць напісана самім удзельнікам і дагэтуль нідзе не апублікаваны.

Да 17 лістапада журы конкурса, ў якое ўваходзяць беларускія пісьменнікі і паэты, адбяруць найлепшыя вершы, і мы абвесцім пераможцаў. Усе ўдзельнікі будуць адзначаны памятнымі падарункамі, а тры пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы.

Made on
Tilda